BE RU EN

Светлагорскае ДАІ зладзіла «шокатэрапію» для аўтамабілістаў

  • 2.07.2017, 10:12

Аперацыяй кіраваў асабіста падпалкоўнік Гапоненка.

30 чэрвеня ў першай палове дня супрацоўнікі Светлагорскай ДАІ правялі ў горадзе прафілактычную акцыю «шокатэрапія», паведамляе ranak.by.

У месцы канцэнтрацыі ДТЗ - скрыжаванне каля ўезду ў горад - быў выстаўлены пост ДАІ.

Інспектары спынялі кіроўцаў, якім дэманстравалі пабіты аўтамабіль, які пабываў у буйной аварыі.

Кіроўцам вусна і наглядна нагадвалі пра тое, да чаго прыводзіць невыкананне ПДР і няўважлівасць за стырном.

Начальнік Светлагорскай ДАІ Васіль Гапоненка асабіста ўручаў агітацыйныя брашуры.

Апошнія навіны