BE RU EN

Ураган у Нямеччыне перакуліў фуру на кіроўцу-беларуса

  • 19.07.2017, 21:49

Кіроўца-беларус трапіў у поле дзеяння навалы ля Магдэбурга.

Паводле звестак метэаслужбы Нямеччыны, хуткасць ветру складала 96 кіламэтраў на гадзіну, парывы да 140 кіламэтраў на гадзіну, паведамляе abw.by.

У выніку перакульвання фургона кіроўца атрымаў траўмы. На карэце хуткай медыцынскай дапамогі ён быў у самыя кароткія тэрміны дастаўлены ў клініку Магдэбурга, дзе лекары дыягнаставалі траўмы костак лагва і далі ўсю патрэбную медыцынскую дапамогу, у тым ліку аперацыйную.

Пасля атрымання дазволу ў лекараў у Нямеччыне на транспартаванне з роднымі кіроўцы была ўзгодненая медыцынская ўстанова ў Беларусі, у якой будзе працягнутае лячэнне. Затым пацярпелага даставілі спецыяльныя транспартам у суправаджэнні медыцынскага работніка ў НДІ траўматалогіі Менска, дзе ў гэты момант ён праходзіць лячэнне. Прагнозы медыкаў добрыя, пасля заканчэння лячэння кіроўцу прадпрыемства дапаможа ў рэгабілітацыі.

Кошт медыцынскіх паслуг у Нямеччыне і транспартаванне ў Беларусь цалкам каменсаваныя карпарацыйным полісам.

Апошнія навіны