BE RU EN

На дом Юліі Латынінай учынены напад

  • 19.07.2017, 21:36

На будынак дома аглядальніка «Новой газеты» і «Эхо Москвы» невядомыя распылілі газ.

У Маскве невядомыя мінулай ноччу напалі на дом, у якім жыве журналістка Юлія Латыніна.

Як паведамляе «Эхо Москвы», злачынцы распылілі на будынак газ невядомага складу, пацярпелі восем чалавек, у іх ліку чацвёра паджылых людзей і двое дзяцей.

Год таму двое невядомых напалі на Латыніну каля гатэля «Украіна», калі яна ішла на эфір «Эхо». Зламыснікаў дагэтуль не знайшлі.

Апошнія навіны