BE RU EN

Міліцыя зладзіла сваё шоў на «Славянскім базары»

  • 18.07.2017, 21:50

Шуневіч знайшоў ужытак сваім падапечным на фэсце ў Віцебску.

Шоў зладзілі на «Славянскім базары» супрацоўнікі міліцыі. Плошча Перамогі на адзін дзень ператварылася ў інтэрактыўную тэрыторыю, дзе праваахоўнікі дэманстравалі свае тэхнічныя, прафесійныя і творчыя здольнасці, піша tut.by.

Самай відовішчнай часткай акцыі «За бяспеку разам!» сталі паказальныя выступы матацыклістаў спецпадраздзялення «Страла» МУС Беларусі і экіпажаў звязу «Віцязь» батальёна ДПС ДАІ УУС аблвыканкама. Яны прадэманстравалі контраварыйнае кіраванне, фігуры вышэйшага пілатажу, метады кіравання мота- і аўтатэхнікай ў экстрэмальных варунках.

Пасля гэтага байцы аддзела міліцыі спецыяльнага прызначэння ажыццявілі «захоп» аўтобуса з узброенымі злачынцамі.

ФОТА: УУС Віцебскага аблвыканкама

На сцэне, усталяванай на цэнтральнай віцебскай плошчы, адбыліся два канцэрты. Адразу выступілі супрацоўнікі міліцыі, а потым зоркі беларускай эстрады. Акрамя таго, усіх ахвочых частавалі салдацкай кашай.

Шмат каго ўразіў атракцыён «Аўтамабіль-пярэкрут». Апынуўшыся ўнутры, чалавек мог адчуць, як гэта - быць прышпіленым пасам бяспекі, калі самаход круціцца вакол сваёй восі. Акурат для бацькоў супрацоўнікі ДАІ змяшчалі ў аўтамабіль ляльку. Гледзячы на тое, як яна кулялася ўнутры салона, таты і мамы пераконваліся, наколькі важна ўсталяваць дзіцячае аўтакрэсла.

Апошнія навіны