BE RU EN

Біёграф Сталіна напісаў кнігу пра крах Пуціна

  • 18.07.2017, 19:36

Са сцверджання пісьменніка, прэзідэнт РФ стварыў краіну, якая нагадвае «картачны дамок».

Амерыканскі журналіст і пісьменнік, аўтар біяграфіі Іосіфа Сталіна, экс-кансультант Гілары Клінтан і перакладчык Міхаіла Гарбачова Рычард Луры напісаў кнігу, у якой прагназуе будучы заняпад Расеі і крах яе прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, піша 24tv.ua.

У сваёй новай кнізе «Пуцін: ягоны крах і будучы заняпад Расеі» амерыканскі крэмлінолаг апісвае прыход да ўлады Уладзіміра Пуціна і робіць некалькі гіпотэз пра далейшы лёс кіраўніка Крамля і Расейскай Федэрацыі, рэцэнзуе працу Луры для USA Today Мэт Дэмскер.

У адной з гіпотэз Луры гаворыцца, што Пуцін, які прыйшоў да ўлады ў 2000 годзе, выпусціў спрыяльную магчымасць, - гаворыцца ў артыкуле.

Лідар РФ, са сцверджанняў пісьменніка, стварыў краіну, якая нагадвае «картачны дамок», бо заснавана яна на шалёных даходах Расеі з нафтагазавай прамысловасці, а таксама на старамодных імперскіх амбіцыях.

Луры прадказвае хуткае выгнанне Пуціна з Расеі, не выключаючы яшчэ горшага сцэнарыя для прэзідэнта РФ, таму для лідара расейцаў ужо позна рабіць якія-небудзь захады. Аднак, у кнізе паказана і больш пазітыўнае развіццё падзей для Уладзіміра Пуціна.

«Чалавек, да якога ў пачатку кар'еры была надзвычай добразычлівай Фартуна, можа зноў апынуцца ў яе ўлюбёнцам. Агрэсіўныя крокі Расеі па новых рэсурсаў Арктыкі, дзе адбываецца пацяпленне, могуць узбагаціць яе і Пуціна яшчэ на адно пакаленне», - распавядае журналіст, цытуючы Луры.

Апошнія навіны