BE RU EN

Зяць Трампа наведае Наваградак?

  • 18.07.2017, 19:25

У Наваградку рыхтуюцца да стварэння мемарыяла і чакаюць на адкрыццё зяця прэзідэнта ЗША.

Адразу некалькі новых памятных знакаў, прысвечаных гісторыі гета і ўцёкаў з яго, з'явяцца ў Наваградку, піша БелТА.

Праект мемарыяла ўжо гатовы. Найбліжэйшым часам у горадзе пачнуцца працы. Да канца года плануюць стварыць першую частку комплексу. Гэта будуць памятныя знакі ў выглядзе падсвечніка з сямю галінамі, што сімвалізуюць дрэва жыцця, а таксама дзяўчынкі-анёла. Апошні будзе створаны ў памяць пра 12-гадовую наваградку Міхлю Сасноўскую, якую забілі гестапаўцы. Сродкі на стварэнне помніка выдаў адзін з мясцовых прадпрымальнікаў.

Другой часткай мемарыяла стане мур памяці, які ўвекавечыць імёны вязняў гета, а таксама гісторыю самага масавых у Еўропе паспяховых уцёкаў. Даўжыня муру складзе амаль 15 м, вышыня - да 3 м.

«У Наваградскім гісторычна-краязнаўчым музеі ёсць дзве бесперапынна дзейныя экспазіцыі, прысвечаныя габрэйскаму супраціву. Адная з іх размяшчаецца на месцы былога гета. Стваралася яна на спонсарскія грошы, у тым ліку з удзелам сям'і Кушнер», - адзначаюць у Навагрпдскім райвыканкаме.

У музеі даўно задумваліся і над музеяфікацыяй тунэля. Яго вязні гета будавалі некалькі месяцаў, а паспяховыя ўцёкі, здзейсненыя 26 верасня 1943 года, сталі самымі масавымі ў Еўропе.

Сярод тых, хто здолеў пакінуць гета, быў і прадзед Джарэда Кушнэра, зяця амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа. На адкрыццё мемарыяла, як плануецца, запросяць сваякоў вязняў гета, у тым ліку прадстаўнікоў сям'і Кушнэр.

Апошнія навіны