BE RU EN

Жанчына на чырвонай «Маздзе» пратараніла «Хлебную лаўку»

  • 18.07.2017, 16:59

Справа была ў нядзелю ўвечары ў горадзе Бяроза Берасцейскай вобласці.

23-гадовая мясцовая жыхарка ля дома №62 на вуліцы Паўночны Гарадок няправільна выбрала хуткасць руху пры заездзе на паркоўку і, не справіўшыся з кіраваннем, учыніла наезд на гандлёвы павільён. Аўтамабіль заехаў унутр крамы, адзначае прэс-служба ДАІ Берэсцейскай вобласці.

«Разбуральніца» пакінула месца ДТЗ, пакінуўшы на заднім сядзенні соннага 28-гадовага пасажыра.

У панядзелак раніцай вінаватая аварыі сама з’явілася ў раённае аддзяленне ДАІ. Свае ўцёкі яна патлумачыла страхам перад адказнасцю за ўчыненае ДТЗ, бо ў лютым ужо была пазбаўленая права кіравання транспартным сродкам за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення.

Адзначаецца, што ў ДАІ жанчына прыйшла ў нецвярозым стане. Паводле вынікаў медыцынскага агляду, колькасць пароў алкаголю ў выдыханым паветры склала 0,9 праміле. Са слоў кіроўцы, спіртное яна ўжыла ўжо пасля ўчынення ДТЗ.

Апошнія навіны