BE RU EN

У Бабруйску не стае міліцыянтаў?

  • 18.07.2017, 16:05

УУС гарвыканкама заўзята распаўсюджвае аб'явы пра вакансіі.

Ці то ў Бабруйску міліцыя пашырае штаты, ці то з органаў «бягуць» кадры - невядома. Аднак УУС гарвыканкама стала «штампаваць» аб'явы аб наборы на службу, піша babruysk.by.

У інфармацыі паведамляецца пра тое, што ў аператыўна-дзяжурную службу патрабуюцца міліцыянты спецыяльнай групы хуткага рэагавання, кіроўцы і младшыя інспектары сувязі «102».

Патрабаванні, якія выстаўляюцца да супрацоўнікаў, мінімальныя: узрост ад 20 да 25 гадоў, служба ў войску, усялякая адукацыя (досыць сярэдняй), адсутнасць судзімасцяў і «адміністратыўных правапарушэнняў», для кіроўцаў - стаж працы не менш за два гады.

Як гэты набор кадраў спалучаецца з агучанай цяперашнім кіраўніком краіны інфармацыяй аб скарачэнні міліцэйскіх штатаў - незразумела.

Апошнія навіны