BE RU EN

Беларусь і Расея будуць абменьвацца інфармацыяй пра іншаземцаў

  • 18.07.2017, 16:21

У Беларусі створаная рабочая група аб пагадненні пра ўзаемнае прызнанне віз з РФ.

Прэм'ер-міністр Беларусі сваім распараджэннем стварыў працоўную групу, якая павінна ўрэгуляваць з расейскай стараной пытанні, звязаныя з уездам іншаземцаў на тэрыторыю краін СНД. Групу ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шастакоў, піша belmarket.by.

Яна павінна правесці працу з расейскай стараной, вынікам якой павінна стаць узгадненне тэксту праекта пагаднення аб узаемным прызнанні візаў. Таксама мяркуецца ўнесці неабходныя змены ў пагадненне паміж урадам Беларусі і ўрадам Расейскай Федэрацыі аб рэадмісіі ад 15 лiстапада 2013 года, а таксама механізм узаемнага абмену звесткамі ў дачыненні да асоб, якія атрымалі нацыянальныя візы, а таксама пытанні фармавання банкаў звестак аб такіх асобах для арганізацыі пропуску іх праз мяжу.

Вынікі рабочая група павінна падаць ураду да 1 лістапада 2017 года.

Апошнія навіны