BE RU EN

Верхавод «ЛНР» супраць «Маларосіi»

  • 18.07.2017, 14:50

Верхаводы самазванай «рэспублікі» не сышліся ў пытанні новай «дзяржавы».

Верхавод самаабвешчанай «ЛНР» Уладзімір Дзегцярэнка аспрэчыў удзел афіцыйных прадстаўнікоў «ЛНР» у паседжанні прадстаўнікоў рэгіёнаў Украіны ў Данецку, дзе верхавод «ДНР» Аляксандр Захарчанка абвесціў пра заснаванне новай «дзяржавы» – «Маларосіі». Пра гэта паведамляе Луганскі інфармацыйны цэнтр, піша «Інтэрфакс».

«ЛНР» не накіроўвала сваіх афіцыйных дэлегатаў у Данецк для ўдзелу ў паседжанні прадстаўнікоў рэгіёнаў Украіны. Больш за тое, мы нават не былі інфармаваныя пра намер правесці гэтае мерапрыемства, з намі гэтае пытанне не ўзгаднялася», – адзначыў Дзегцярэнка.

Ён падкрэсліў, што «на гэты момант мэтазгоднасць падобнага кроку выклікае вялікія сумневы».

«Бо падобныя пастановы можна прымаць толькі з улікам меркавання самога народа. Акрамя таго, на сёння мы выконваем Менскія пагадненні, альтэрнатывы якім няма», – заявіў верхавод «ЛНР».

Нагадаем, Пётр Парашэнка жорстка выказаўся пра магчымыя перспектывы стварэння «новай дзяржавы».

Апошнія навіны