BE RU EN

Сацсеткі пра Дэвіда Гаана ў менскай лякарні: А «Славянскі базар» не баіцца ніякай халеры

  • 18.07.2017, 14:47

Беларусы засмуціліся, што канцэрт Depeche Mode перанеслі, але сышліся на тым, што здароўе важнейшае.

17 ліпеня ў «Менск-Арэне» павінен быў адбыцца трэці менскі канцэрт Depeche Mode. Прыхільнікі выкупілі 7 тысячаў квіткоў і прыехалі да 19-й у Вяснянку, каб высветліць, што канцэрт... адменены.

Прычына – хвароба саліста гурта Дэйва Гаана: яго павезлі на "хуткай" у 9-ю лякарню на Сямашкі. Арганізатары далі прэс-канферэнцыю, дзе ўсё патлумачылі і паабяцалі, што пытанне з канцэртам развяжацца цягам тыдня.

Kp.by паглядзела, як беларусы адрэагавалі на навіны.

Апошнія навіны