BE RU EN

Жыхары Радама збіраюць кнігі для палякаў з Беларусі

  • 18.07.2017, 12:59

У цяперашні час сабрана больш за 800 тамоў.

Уся сабраная ў рамках акцыі літаратура будзе перададзеная ў польскую школу ў Віцебску, паведамляе «Радыё Польшча».

Ініцыятарам акцыі з'яўляецца Міхал Павіньскі, які хоча, каб беларускія палякі не трацілі кантакту з айчынай.

«У Віцебску няма афіцыйных польскіх школаў, як, напрыклад, у Гародні, Ваўкавыску або Берасці. Таму я пастанавіў, што неабходна дапамагчы людзям з абмежаваным доступам да польскай культуры», – сказаў ініцыятар акцыі.

Збор літаратуры для беларускіх палякаў прадоўжыцца да пачатку верасня, пасля чаго кнігі транспартуюць у Віцебск.

Апошнія навіны