BE RU EN

За што беларусы плацяць дарожны збор?

  • 18.07.2017, 9:35

У гарадскім пасёлку Смілавічы Чэрвеньскага раёна Менскай вобласці дарожнікі нестандартна падышлі да рамонту асфальту.

Мясцовая жыхарка даслала на партал tut.by фатаграфіі рамонту, на якіх відаць, што ямы на дарозе проста заклалі цэглай.

"Адразу відаць, што мы нездарма плацім дарожны збор!" – пракаментавала дзяўчына свае фатаграфіі.

Смілавічы размешчаныя за 27 км ад Менска, недалёка ад трасы М4. У гарадскім пасёлку пражывае блізу пяці тысячаў чалавек.

Апошнія навіны