BE RU EN

Чым саліст Depeche Mode атруціўся ў Менску?

  • 18.07.2017, 8:37

У панядзелак у Менску быў адменены канцэрт гурта Depeche Mode.

Саліст Дэвід Гаан быў шпіталізаваны ў 9-ю лякарню.

– Яго прывезлі ў суправаджэнні мэнэджара і целаахоўнікаў (магчыма, саліста даставілі не на хуткай, а на канцэртным чорным мікрааўтобусе Мэрсэдэс, бо ён стаіць каля лякарні). Быў і дырэктар гурта, але ён з'ехаў. У Гаана моцнае атручванне, – сказаў кіроўца аўтобуса гурта kp.by.

Менскія лекары не могуць вызначыць, на што захварэў вакаліст Depeche Mode.

Паводле апошняй інфармацыі, у аўторак увесь гурт поўным складам паляціць на чартарным рэйсе з Беларусі.

Пад пытаннем застаецца канцэрт у Кіеве.

Апошнія навіны