BE RU EN

У Старадарожскім раёне трактар знёс машыне ДАІ мігцелку і пашкодзіў кузаў

  • 17.07.2017, 17:55

Трактарыста могуць пазбавіць правоў кіроўцы.

ДТЗ адбылося 6 ліпеня каля вёскі Добранка Старадарожскага раёна, паведамілі tut.by ва ўправе сельскай гаспадаркі і харчавання Старадарожскага райвыканкама.

– Супрацоўнікі ДАІ прыехалі на афармленне ДТЗ, якое адбылося на мясцовай дарозе. Патрульная машына ДАІ стаяла на збочыне. У гэты час па дарозе ехаў трактар МТЗ-80 з апырсквальнікам. 32-гадовы трактарыст, замест таго каб звярнуць увагу на аб'езд машыны ДАІ, загледзеўся на аварыю і апырсквальнікам закрануў прыпаркаванае аўто, – распавёў галоўны спецыяліст Ігар Банцэвіч.

У выніку ў патрульнай машыны пашкоджанае крыло, дзверцы, сарваныя пробліскавыя маячкі. Людзі ў ДТЗ не пацярпелі. Трактарыст быў цвярозы.

– Трактарыста пакуль не пакаралі. Але вядома, што яго могуць пазбавіць правоў кіроўцы.

У ДАІ Старадарожскага раёна аварыю каментаваць адмовіліся.

Апошнія навіны