BE RU EN

Тэлеканал РБК выправіў дзясяткі супрацоўнікаў у доўгі адпачынак

  • 17.07.2017, 17:02

Кіраўніцтва тэлеканала будзе фармаваць новую сетку вяшчання.

Супрацоўнікаў дзвюх праграмаў тэлеканала РБК выправілі ў доўгі адпачынак мінімум да верасня, піша «Нямецкая хваля».

Пра звальненні гаворкі не ідзе, паведаміў 16 ліпеня прэс-сакратар холдынгу РБК Ягор Цімафееў. «Кожны з супрацоўнікаў падчас адпачынку вольны сам пастанавіць, ці захоча ён вярнуцца і прадоўжыць працу», – сказаў ён. Паводле словаў Цімафеева, у гэты час будзе фармавацца новая сетка вяшчання тэлеканала.

Раней у шэрагу СМІ з'явілася інфармацыя, што некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў тэлеканала РБК, якія паступілі на працу год таму, маюць намер звольніцца праз нязгоду з палітыкай новага кіраўніцтва канала. Сярод іншых, пра гэта паведаміў «Эху Москвы» журналіст Раман Супер, які адзначыў, што згодна з падпісаным дакументам будзе працаваць да 29 верасня, а пасля пакіне РБК.

19 чэрвеня стала вядома, што група ЕСН Рыгора Бярозкіна закрыла ўгоду ў набыцці 65 адсоткаў акцыяў холдынгу РБК у «Онэксима» Міхаіла Прохарава. Тады Бярозкін паведамляў, што не плануе ўплываць на рэдакцыйную палітыку холдынгу.

Апошнія навіны