BE RU EN

Прэзідэнт Польшчы падпісаў закон пра знос камуністычных помнікаў

  • 17.07.2017, 16:16

Дакумент уступіць у сілу праз тры месяцы.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў папраўкі ў закон пра забарону прапаганды камунізму, гаворыцца ў паведамленні на сайце кіраўніка дзяржавы. Папраўкі маюць на ўвазе дэмантаж помнікаў і перайменаванне аб'ектаў, звязаных з камуністычным мінулым.

Згодна з польскім заканадаўствам, дакумент уступіць у сілу праз тры месяцы з даты падпісання.

Папраўкі ў закон пра забарону прапаганды камунізму ў канцы чэрвеня былі прынятыя Соймам Польшчы. Паводле гэтых паправак, мясцовыя ўлады атрымаюць права выносіць пастанову пра дэмантаж помнікаў перыяду камунізму.

Дакумент пашырае поле дзеяння закона пра забарону камуністычнай прапаганды, які быў прыняты ў Польшчы вясной летась.

Апошнія навіны