BE RU EN

Рада ЕЗ зацвердзіла гандлёвыя прэферэнцыі для Украіны

  • 17.07.2017, 15:19

Пасля заканчэння ўсіх фармальных працэдур пастанова ўвойдзе у дзеянне ў канцы верасня.

Рада Еўрапейскага Звязу ў панядзелак зацвердзіла часовыя гандлёвыя прэферэнцыі для Украіны. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Рады ЕЗ, піша liga.net.

"Сённяшняй пастановай мы дазваляем экспартаваць больш украінскіх тавараў у ЕЗ. Гэта наш абавязак - падтрымліваць Украіну і мацаваць нашы эканамічныя і палітычныя сувязі, нават ва ўмовах далейшага канфлікту ў іх краіне", - заявіў міністр замежных спраў Эстоніі Свен Міксер.

Адзначаецца, што прэферэнцыі ўвойдуць у дзеянне да канца верасня і будуць выкарыстоўвацца цягам трох гадоў.

Паведамляецца, што адпаведная пастанова накіраваная на паляпшэнне доступу ўкраінскіх экспарцёраў на рынак ЕЗ, з прычыны складанай эканамічнай сітуацыі і намаганняў у эканамічных рэформаў, якія праводзяцца Украінай.

Пасля заканчэння ўсіх наступных фармальных працэдур гэтая пастанова ўвойдзе ў дзеянне ў канцы верасня 2017 года.

Апошнія навіны