BE RU EN

На Данбасе пабіліся каўказскія і расейскія найміты

  • 17.07.2017, 14:01

Некалькі чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, а адзін дастаўлены ў шпіталь з нажавой ранай.

16 ліпеня на часова акупаванай тэрыторыі Данецкай вобласці на міжнацыянальнай глебе пабіліся каўказскія і расейскія вайскоўцы. Пра гэта ў Facebook паведаміла Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны.

"16 ліпеня паміж вайскоўцамі каўказскай нацыянальнасці і расейцамі першай асобнай мотастралковай брыгады (Кальміюс) "першага армейскага корпуса" ўзнікла бойка, у выніку якой некалькі чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, а адзін вайсковец дастаўлены ў шпіталь з нажавой ранай", - паведамілі ў выведцы.

Узброены канфлікт на ўсходзе Украіны пачаўся ў красавіку 2014 года. Баявыя дзеянні вядуцца паміж Узброенымі сіламі Украіны і прарасейскімі ваеўнікамі, якія кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласцей.

Апошнія навіны