BE RU EN

Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на тыдзень

  • 17.07.2017, 12:29

На гэтым тыдні ў Беларусі будзе пераважаць досыць цёплае надвор'е.

Толькі ў другой палове тыдня ў паўднёвых раёнах краіны тэмпературны фон падвысіцца. Не абыдзецца і без лакальных кароткачасовых дажджоў. Пра гэта tut.by распавяла намесніца начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Святлана Рыбакова.

18 ліпеня, у аўторак, пад уплывам малаактыўных франтоў, у асобных раёнах Беларусі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уночы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +8...14°С, максімальная ўдзень ад +19°С на поўначы да +25°С на поўдні краіны.

У сераду, 19 ліпеня, пераважна без ападкаў, толькі ўдзень на паўночна-ўсходняй палове краіны ў асобных раёнах невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уночы і раніцай слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +7...12°С, максімальная ўдзень праз аблокі не вышэй за 17...24°С.

У чацвер, 20 ліпеня, уночы пераважна без ападкаў, удзень у асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уночы і раніцай слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +7...14°С, максімальная ўдзень +19...26°С, на паўднёвым захадзе краіны да +28°С.

21 ліпеня, у пятніцу, у асобных раёнах Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, удзень навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +8...15°С, максімальная ўдзень +20...27°С; на паўднёвым захадзе краіны цяплей - уночы +16...18°С, удзень паветра прагрэецца да +28...30°С.

Апошнія навіны