BE RU EN

Алена Макоўская: Каля 3-4 мільёнаў беларусаў жывуць у розных краінах свету

  • 16.07.2017, 20:40

Кіраўніца Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» заклікала больш актыўна ўзаемадзейнічаць з дыяспарай.

У Менску 15 ліпеня пачаў працу VII з'езд беларусаў свету. Кіраўніца Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Алена Макоўская заявіла, што ад 3 да 4 мільёнаў беларусаў жывуць за мяжой, паведамляе «Радыё Рацыя».

– Калі мы не хочам ператварыцца ў правінцыю, а не цэнтр Еўропы, як мы пра гэта заяўляем, калі мы не хочам выпадаць з гэтых сусветных працэсаў, нам трэба максімальна інтэнсіфікаваць узаемадзеянне з беларускай дыяспарай.

Так, мы маем сувязь з арганізацыяй беларускай дыяспары. Але мы таксама сведчым пра тое, што блізу 3-4 мільёнаў беларусаў жывуць у розных краінах свету і нармальнага, сістэмнага вывучэння, што гэта за людзі, не робіцца. І грамадскімі намаганнямі зрабіць гэта надзвычай складана, – адзначыла Макоўская.

Апошнія навіны