BE RU EN

Федэрэр восьмы раз перамог на «Уімблдоне»

  • 16.07.2017, 18:37

Швейцарскі тэнісіст стаў рэкардсменам у колькасці тытулаў на «Уімблдоне»

Швейцарскі тэнісіст Роджэр Федэрэр заваяваў званне пераможцы турніру серыі «Вялікага шалома» «Уімблдон» – 2017 у мужчынскім адзіночным разрадзе.

У фінале спаборніцтва ён нанёс паразу прадстаўніку Харватыі Марыну Чылічу. Вынік сустрэчы – 6:3, 6:1, 6:4.

Гэта быў 11-ы фінал на кортах Усеанглійскага клуба лаўн-тэнісу за апошнія 15 гадоў у кар'еры Роджэра Федэрэра. Восем з іх ён перамог, абышоўшы легендарнага Піта Сампраса.

Усяго на рахунку Федэрэра цяпер 19 тытулаў Вялікага шалома, што робіць яго самым тытулаваным тэнісістам усіх часоў. Таксама швэйцарац стаў самым узроставым тэнісістам, які перамог у турніры Вялікага шалома.

Апошнія навіны