BE RU EN

Названы пераможца «Басовішча-2017»

  • 16.07.2017, 9:21

У фінале журы выбірала з чатырох суполак.

Менскі гурт Teleport стала пераможцам конкурсу маладых гуртоў на фэсце «Басовішча-2017». Журы прызнала яго найлепшым сярод чатырох суполак, якія выступілі ў фінале. А гэта, акрамя Teleport - BarRokka, Leibonik і SnopSnoǔ, паведамляе «Еўрарадыё».

Teleport грае амаль пяць гадоў. У 2015-м годзе калектыў выдаў дэбютны альбом «Маўклівыя». На музычнай прэміі «Еўрарадыё» «Даём рады - 2015» Teleport быў прызнаны дэбютам года.

Напярэдадні «Басоў» Яўген Цярэнцьеў, фронтмэн гурту, схадзіў на каву з «Еўрарадыё». Музыка распавёў пра падрыхтоўку да конкурсу і аб новым чалавеку ў гурце.

Апошнія навіны