BE RU EN

Пад Берасцем загарэўся цягнік

  • 15.07.2017, 18:32

Загаранне адбылося на станцыі «Матыкалы».

Інцыдэнт адбыўся ў пятніцу, пад 14.25. На станцыі «Матыкалы» загарэўся паўвагон з вугалем. Ён тры дні знаходзіўся ў адстоі, чакаючы фармавання цягніка і яго адпраўкі. Ратавальнікі, якія прыехалі на месца, ліквідавалі асяродак загарання. Ніхто з людзей не пацярпеў, пашкоджаны быў толькі тавар: агонь пашкодзіў тры кубамэтры вугалю, піша «Вечерний Брест».

Цяпер высвятляецца прычына пажару. Дзве асноўныя версіі - парушэнне правілаў захоўвання, выкарыстання, вырабу (прыгатавання) і транспартавання рэчываў і матэрыялаў, неасцярожнае абыходжанне з агнём з боку нявысветленай асобы.

Апошнія навіны