BE RU EN

Вяскоўцы ў РФ утапілі беларуса, які адмовіўся прадаць ім тэлефон

  • 14.07.2017, 10:40

Госць з Беларусі меў неасцярожнасць распіваць спіртовыя напоі з расейцамі.

У Іванаўскай вобласці закончанае расследаванне крымінальнай справы пра наўмыснае забойства, учыненае групай асобаў, паведамляе сайт ivanovonews.ru.

Паводле версіі следства, у канцы жніўня 2016 года ў вёсцы Благавешчанне Лухскага раёна два прыяцелі 1984 і 1989 гадоў нараджэння распівалі спіртовыя напоі з грамадзянінам Рэспублікі Беларусь. Госць з Беларусі паабяцаў сабутэльнікам прадаць ім мабільны тэлефон, але потым перадумаў. Гэта лухаўчанаў раззлавала настолькі, што яны накінуліся на беларуса і сталі яго збіваць.

Потым зламыснікі вывезлі замежніка на матацыкле з каляскай за межы вёскі і зноў збілі. Пасля чаго прывезлі да става, зацягнулі ў ваду і ўтрымлівалі сваю ахвяру пад вадой да таго часу, пакуль пацярпелы не перастаў падаваць прыкметы жыцця. Пераканаўшыся, што мужчына мёртвы, зламыснікі замаскавалі труп травой і з'ехалі.

Шкілетаваны труп быў выпадкова знойдзены грыбніком у ставе ў канцы верасня 2016 года. Падазраваныя ў забойстве былі затрыманыя. Ім прад'яўленае абвінавачванне. Неўзабаве крымінальная справа будзе накіраваная ў суд.

Апошнія навіны