BE RU EN

Беларусы Канады адзначылі Купалле

  • 14.07.2017, 9:59

На свяце прысутнічаў і ўжо знакаміты 11-метровы бусел.

Беларуская суполка Таронта адзначыла Купалле на сядзібе «Слуцк». Сёлета на свята прывезлі 11-метровую постаць бусла, паказаную раней на Парадзе нацыяў у Таронта падчас святкавання 150-годдзя Канады. Пасля пошукаў папараць-кветкі на свяце зладзілі феерверк.

«Штогод на Купалле прыязджае ўсё больш і больш новых людзей, якіх прывозяць з сабой сваякі і сябры, якія ўжо пабывалі на Купалле раней і якім свята прыйшлося да душы, – распавяла «Радыё Свабода» ўдзельніца святкавання Вера Еўдакімчык. – Ды і на самай справе, застацца абыякавым да выдатных і магічных абрадаў, песняў і танцаў немагчыма і хочацца вярнуцца зноў! А чаго толькі вартая адна агульная вячэра з традыцыйнымі прысмакамі і танцы пасля яе пад сучасную і народную беларускую музыку!»

Беларусы Канады раней рэгулярна адзначалі беларускія святы накшталт Раства або Дня Волі, запрашалі беларускіх музыкаў, займаліся нацыянальнай беларускай вышыўкай і ладзілі курсы «Мова нанова».

Апошнія навіны