BE RU EN

Шуневіч: Адных міліцыянтаў мала

  • 13.07.2017, 12:32

Кіраўнік МУС анансаваў стварэнне «народных» дружынаў.

Міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч правёў асабісты прыём грамадзянаў у Савеце міністраў – абмяркоўвалі тэхналогію кладкі асфальту, адсяленне жыхароў і знос жылых дамоў, неналежнае выкананне службовых абавязкаў супрацоўнікамі, адбыванне пакарання ў калоніях і іншыя пытанні, паведамляе прэс-служба ўрада, піша nn.by.

«Сапраўды, мы не заўсёды кампетэнтныя на ўзроўні першай інстанцыі, і на гэта ёсць шмат прычынаў, у тым ліку нейкая прафесійная непадрыхтаванасць да развязання вельмі складаных, часта застарэлых пытанняў», – прызнаўся Ігар Шуневіч пасля сустрэчы.

«Любая дапамога грамадзянаў вітаецца, без удзелу грамадскасці, напрыклад добраахвотных “народных” дружынаў, складана забяспечыць на належным узроўні правапарадак», – дадаў ён.

Апошнія навіны