BE RU EN

Відэафакт: Барысаўскія заўзятары скандуюць: «Сыходзь!»

  • 13.07.2017, 10:37

Шматтысячная «Барысаў-Арэна» выказала свой пратэст.

БАТЭ вельмі нядрэнна пачаў сустрэчу з «Алашкертам», забіў у канцы першага тайма, але ў другой палове матчу іх дамінаванне кудысьці знікла. Армяне сталі выглядаць цікавейшымі і ў выніку здолелі лік зраўняць. Праўда, не самі. Рыас забіў у сваю браму, піша «Трыбуна».

Раззлаваныя непераканальнай гульнёй каманды, а БАТЭ і ва ўнутраным першынстве не дэманструе чэмпіёнскай гульні, заўзятары сталі скандаваць: «Сыходзь!» Не так складана здагадацца, што словы былі адрасаваныя трэнеру барысаўчанаў Аляксандру Ермаковічу.

Апошнія навіны