BE RU EN

Гомельскі махляр збіраў з гараджанаў даніну «за ваду»

  • 13.07.2017, 9:43

Гамяльчук прыходзіў у кватэры з сістэмамі фільтрацыі вады і праводзіў «планавы агляд».

У Гомелі 31-гадовы мясцовы жыхар называўся майстрам абслугоўвання сістэмаў вады і збіраў з гараджанаў грошы «за ваду». Праваахоўнікі вызначылі блізу 50 падобных выпадкаў, большасць пацярпелых – пенсіянеры.

Мужчына раней працаваў у фірме, якая абслугоўвае сістэмы фільтрацыі вады. Пры звальненні ён скапіяваў сабе базу дадзеных кліентаў і пастанавіў ёю скарыстацца, піша sb.by.

Махляр прыходзіў да людзей, у чыіх кватэрах былі ўсталяваныя сістэмы фільтрацыі вады, і праводзіў «планавы агляд». Людзі, не падазраючы падвоху, упускалі яго да сябе дадому, дзе ён ствараў бачнасць працы, а потым браў грошы – ад 25 да 40 рублёў за адзін візіт.

Неўзабаве кіраўніцтва фірмы даведалася пра «майстра» і звярнулася ў міліцыю. У дачыненні да гамельчука распачалі крымінальную справу за махлярства. Цяпер ён знаходзіцца пад вартай.

Апошнія навіны