BE RU EN

На галоўным рок-фэсце Расеі прагучала песня на ўкраінскай мове

  • 12.07.2017, 20:51

У сеціве апублікаванае відэа вельмі нечаканага ўчынку музыкаў з Санкт-Пецярбурга.

У сеціве апублікаванае відэа вельмі нечаканага ўчынку музыкаў гурта «Animal ДжаZ» з Санкт-Пецярбурга, якія на галоўным музычным фестывалі Расеі «Нашэсце» набраліся адвагі і нечакана для ўсіх выканалі кампазіцыю легендарнага ўкраінскага гурта «Акіяна Эльзы» «Без бою».

Кадры выступу былі апублікаваныя ў сеціве. Характэрна, што расеец выканаў песню на ўкраінскай мове, а публіка, якая знаходзілася перад сцэнай, падпявала расейскім музыкам, спяваючы тэкст песні.

Апошнія навіны