BE RU EN

Фотафакт: у Ваўкавыскім раёне асфальт пайшоў пад ваду разам з аўто

  • 12.07.2017, 19:48

Кіроўца ў здарэнні не пацярпеў.

Падчас проліўню быў размыты адцінак дарогі Новае Сяло - Ендрыхоўцы ў Ваўкавыскім раёне. Легкавы аўтамабіль праваліўся ў вялізную вымоіну, якая ўтварылася на асфальтаванай дарозе, піша БелТА.

Дапамагло ў эвакуацыі аўтамабіля адное з буйных прамысловых прадпрыемстваў, размешчаных паблізу. Кіроўца ў здарэнні не пацярпеў. Дарога часова закрытая для рамонту транспарту.

ФОТА ДАІ ГАРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ

Апошнія навіны