BE RU EN

У Кобрыне жанчына абліла сябе бензінам і падпаліла

  • 11.07.2017, 21:35

У матэрыялах праверкі ёсць ейная перадсмяротная цыдулка.

26 чэрвеня а 20.04 паступіла паведамленне ад жыхара горада Кобрына пра тое, што побач з берагам ракі Мухавец з апёкамі тулава выяўленая жанчына 1942 года нараджэння.

Пенсіянерка была дастаўленая ў Кобрынскі цэнтральны раённы шпіталь, дзе 5 ліпеня а 13.30 памерла ў рэанімацыйным аддзяленні, паведамілі парталу kobrincity.by ў АДС Кобрынскага РАУС.

Падчас праверкі выяўлена, што пацярпелая абліла сябе бензінам, пасля чаго падпаліла, збіраючыся скончыць жыццё самагубствам.

Жанчына была на ўліку ў псіхіятрычным кабінеце і неаднаразова казала пра тое, што мерыцца парахавацца з жыццём. Паводле гэтага факту Кобрынскім РАСК праводзіцца праверка.

Апошнія навіны