BE RU EN

Стала вядомая прычына падзення вежавага крана ў Менску

  • 11.07.2017, 19:36

Пры ўздыме грузу кран абрынуўся на суседні дом.

Стала вядомая прычына падзення вежавага крана ў Менску. Здарэнне адбылося раніцай 11 ліпеня ў раёне Аэрадромнай вуліцы.

Як інфармуюць ратавальнікі, кран упаў на тэрыторыю будоўлі шматкватэрнага дома. Ім быў закрануты іншы вежавы кран. У выніку падзення з 44-метровай вышыні пацярпеў 31-гадовы машыніст крана. Мужчына атрымаў траўмы, яго шпіталізавалі.

Як стала вядома "Еўрарадыё", паводле папярэдняй інфармацыі, раскідаўся вузел мацавання асноўнай секцыі вежы да падмурку.

Апошнія навіны