BE RU EN

У Менску паваліўся вежавы кран разам з працоўным

  • 11.07.2017, 11:12

Пры падыманні грузу вагой блізу 100 кг кран абрынуўся на суседні дом.

11 ліпеня 2017 года ў 9.45 на нумар «101» сталічным выратавальнікам паступіла паведамленне пра падзенне крана на вуліцы Аэрадромная, паведамляе МНС.

Высветлілася, што пры падыманні арматуры вагой блізу 100 кг адбылося падзенне крана на тэрыторыю суседняга будаўніцтва дома. У выніку падзення ў кабіне з вышыні 44 метры пацярпеў машыніст вежавага крана 1986 г.н.

Дапамога ратавальнікаў не спатрэбілася.

З спалучанымі траўмамі цяжкай ступені брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі мужчына дастаўлены ў гарадскую лякарню.

На месцы вядуцца аварыйныя і аднаўленчыя працы. Прычына здарэння высвятляецца.

Апошнія навіны