BE RU EN

У Чэрыкаве шукаюць каталікоў, каб вярнуць адабраны камуністамі касцёл

  • 11.07.2017, 9:33

Вернікі могуць атрымаць касцёл назад, калі праявяць ініцыятыву.

Дапаможны біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі для Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі плануе звярнуцца да прадстаўнікоў раённых уладаў з просьбай пра вяртанне каталікам касцёла Імя Панны Марыі ў Чэрыкаве, які з 1950-х гадоў выкарыстоўваўся як Дом культуры.

Для гэтага на пачатку, паводле ягоных словаў, трэба даведацца, колькі ўвогуле каталікоў ці тых, хто хацеў бы імі стаць, жыве сёння ў Чэрыкаўскім раёне.

Фота: radzima.org

«Гэта дазволіць нам пазнаёміцца і атрымаць неабходныя звесткі, каб у далейшым арганізаваць рэлігійнае жыццё ў рэгіёне і стварыць там каталіцкую супольнасць», – заявіў біскуп, паведамляе Catholic.by.

Усіх зацікаўленых просяць пісаць на mogiloviensis@gmail.com або звяртацца праз тэлефоны: +375 222 221984, +375 29 3439036.

Паводле інфармацыі СМІ, раённыя ўлады гатовыя вярнуць касцёл у Чэрыкаве вернікам.

Апошнія навіны