BE RU EN

Увязнены пад Луганскам расеец выкрыў «іх там няма» Пуціна

  • 10.07.2017, 7:58

Віктар Агееў назваў сябе вайскоўцам расейскай арміі.

Грамадзянін Расеі Віктар Агееў, узяты ў палон украінцамі ў Луганскай вобласці, сцвярджае, што ён – расейскі вайсковец, «які падпісаў кантракт на службу ва ўзброеных сілах РФ». Фрагменты з інтэрв'ю з Агеевым штодзённая праграма навінаў ТСН агульнанацыянальнага ўкраінскага тэлеканала «1+1» размесціла на сваім сайце ўвечары ў нядзелю, 9 ліпеня.

На пытанне карэспандэнта, у якой воінскай частцы той праходзіў службу, Агееў адказаў: «па-мойму, 65246». Як адзначаюць карэспандэнты праграмы, гэтая частка размешчаная ў расейскім Новачаркаску Растоўскай вобласці. Паводле звестак агенцтва «Інтэрфакс», гаворка ідзе пра полк сувязі і навучальны цэнтр Паветрана-касмічных сілаў (ВКС) РФ.

Практычна адразу перакінуты на Данбас

Паводле словаў Агеева, ён прыехаў у частку, знаходзіўся там чатыры дні, падпісаў кантракт аб праходжанні службы і практычна адразу быў скіраваны на Данбас.

На пытанне журналіста пра тое, чаму так хутка адбылася перакідка, Віктар Агееў растлумачыў: «Адпраўка, напэўна, была... Я не ведаю, я не паглыбляўся... Грошы плацяць... і служба – ёсць служба». Расеец не выключыў, што з ягонай часткі на ўсход Украіны накіроўвалі і іншых расейскіх вайскоўцаў. «Можа быць, і адпраўлялі, але не маім “рэйсам”, – адзначыў ён, дадаўшы, што пад словам «рэйс меў на ўвазе партыю». «Я ехаў і Алекс», – указаў ён. Як паведамляе ТСН, гаворка ідзе пра камандзіра апергрупы Агеева – Аляксандра Шчэрбу. Раней паведамлялася, што разам з расейцам былі ўзятыя ў палон яшчэ тры чалавекі, два забітыя ў ходзе сутыкнення.

Падрабязнасці палону

Паведамленні пра затрыманне 22-гадовага расейскага кантрактніка з’явіліся 27 чэрвеня са спасылкай на прэс-службу штаба АТА і паведамленне Генштаба Мінабароны Украіны. Мужчына быў узяты ў палон пасля сутыкнення адной з брыгадаў УС Украіны з разведгрупай самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі». У Мінабароны РФ у сваю чаргу сцвярджалі, што Віктар Агееў «праходзіў тэрміновую службу і звольніўся ў траўні 2016 года».

Апошнія навіны