BE RU EN

У Ваўкавыску таксіст зрабіў з свайго самаходу копію аўто з фільма «Таксі»

  • 9.06.2017, 21:36

Маладзён нарабіў стоп-кадраў з фільма і тры месяцы чараваў над сваім аўто.

Таксіст з Ваўкавыска ператварыў свой аўтамабіль у дакладную копію самахода з фільма «Таксі». На працу ў яго пайшло тры месяцы, распавёў гаспадар самахода Ігар autogrodno.by.

Каб прайграць усе элементы ў дакладнасці, мужчына зрабіў мноства стоп-кадраў з фільма. Памеры бампера, паветраводаў і задняга спойлера вылічыў, узяўшы за аснову нумарны знак аўтамабіля.

Адрозненняў ад кінаварыянту аўтамабіля ў ваўкавыскага таксі практычна няма. У планах уладальніка незвычайнага аўтамабіля - паўтарыць абважванні BMW з гульні NFS.

ФОТА: AUTOGRODNO.BY

Апошнія навіны