BE RU EN

Лукашэнка: У ШАС велізарны патэнцыял

  • 9.06.2017, 15:07

Беларускі дыктатар выступіў у Астане.

Выступаючы на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - чальцоў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Астане, Лукашэнка прапанаваў узмацніць ролю Беларусі як сувязнага звяна паміж Еўропай і Азіяй, піша ej.by.

На думку Лукашэнкі, ШАС ператвараецца ў адну з самых уплывовых міжнародных структур.

«У варунках сталых рэгіянальных канфліктаў асаблівую каштоўнасць набывае працэс збліжэння краін, якія прадстаўляюць больш за палову насельніцтва планеты», - заявіў беларускі дыктатар.

«Асаблівасць сёння ШАС складаецца ў тым, што пры жаданні ўсіх чальцоў арганізацыі ніхто нідзе і ніколі не зможа дэстабілізаваць абстаноўку ў свеце. У гэтым велізарны патэнцыял ШАС, і гэта трэба бачыць. Гэта найвялікшая каштоўнасць, створаная сёння», - падкрэсліў Лукашэнка.

Апошнія навіны