BE RU EN

У выхадныя ў Менску закрыюць рух на адцінку вуліцы Леніна

  • 9.06.2017, 15:01

Гэта звязана з рамонтнымі работамі адрэзка праезнай часткі.

У Менску ў выхадныя будзе забаронены рух транспарту вуліцай Леніна ад вуліцы К. Маркса да праспекта Незалежнасці. Пра гэта tut.by паведамілі ў прэс-службе Менгарвыканкама.

Як патлумачылі спецыялісты, такія захады прадугледжаныя на перыяд выканання рамонтных прац на гэтым адцінку праезнай часткі. Рух будзе закрыты з 00.00 10 чэрвеня да 05.00 12 чэрвеня.

Апошнія навіны