BE RU EN

Расейскі гелікаптэр Ка-52 абстраляў з гарматы сам сябе

  • 8.06.2017, 21:12

Сцвярджаецца, што гэта не адзінкавы такі выпадак.

Вайсковы блог Цэнтра аналізу і стратэгій апублікаваў фатаграфіі ўдарнага верталёта Ка-52 (бартавы нумар «48 чырвоны»), які пашкодзіў сабе фюзеляж пры стральбе з 30-мм прылады, піша tut.by.

Ка-52 належыць 39-му верталётнаму палку 27-ай змяшанай авіяцыйнай дывізіі 4-й арміі ВПС і СПА Расеі (аэрадром Джанкой, Крым). Інцыдэнт адбыўся ў 2016 годзе, але здымкі апублікаваныя толькі нядаўна. Сцвярджаецца, што гэта не адзінкавы такі выпадак.

ФОТА: AVIAFORUM.RU

Ка-52 - адзіны баявы гелікаптэр у свеце, дзе чальцы экіпажа размяшчаюцца «побач», гэта зроблена для паляпшэння іх узаемадзеяння. Выгнутая бакавая шыба пілотаў кабіны Ка-52 вытрымлівае патраплянне куль калібра 12,7 мм, дадатковая абарона забяспечваецца за кошт накладных бакавых бранявых пліт.

ФОТА: AVIAFORUM.RU

Апошнія навіны