BE RU EN

У Кіеве на тэрыторыі амбасады ЗША прагрымеў выбух

  • 8.06.2017, 9:10

Выбух кваліфікавалі як тэрарыстычны акт.

У Кіеве на тэрыторыі амбасады ЗША адбыўся выбух. Пра гэта паведамляе кіеўская паліцыя.

Выбух кваліфікавалі як тэрарыстычны акт. Ніхто не пацярпеў.

«Сёння, 8 чэрвеня, а 00:05 у дзяжурную частку сталічнай паліцыі паступіла паведамленне пра выбух на тэрыторыі амбасады ЗША ў Шаўчэнкаўскім раёне Кіева. На месца здарэння неадкладна прыбылі следча-аператыўныя групы раённага і галоўнага упраўленняў паліцыі», - паведамілі УНІАН у прэс-службе паліцыі.

Пры аглядзе тэрыторыі высветлілася, што невядомы кінуў на тэрыторыю дыпламатычнага прадстаўніцтва неўстаноўленае выбуховае прыстасаванне. Падзея належным чынам зарэгістраваная, распачатая крымінальная справа паводле арт. 258 (Тэрарыстычны акт) Крымінальнага кодэкса Украіны. Праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы для высвятлення датычных да злачынства асоб.

Апошнія навіны