BE RU EN

NASA: Беларускія грыбы абароняць першых пасяленцаў на Марсе

  • 7.06.2017, 12:52

Навукоўцы плануюць стварыць прэпарат, які абароніць чалавека ў космасе ад ультрафіялетавага выпраменьвання.

Даследнікі NASA патлумачылі грамадскасці з якой мэтай ім спатрэбіліся грыбы з Чарнобыльскай зоны, паведамляе vokrugsveta.ua.

Як мяркуюць навукоўцы, мазь, вырабленая з такіх радыеактыўных грыбоў, дапаможа астранаўтам засцерагчыся пры вывучэнні іншых планет.

Аказваецца, у чарнобыльскіх грыбах ёсць нейкія злучэння бялкоў, якія праяўляюць павышаную рэзістэнтнасць да радыяцыі.

Гэтая ўласцівасць грыбоў была набытая падчас мутацый, бо ім неабходна было прыстасавацца да новых умоў вырастання, якія характарызаваліся высокімі дозамі іанізуючага выпраменьвання.

Такім чынам, навукоўцы плануюць стварыць прэпарат, які абароніць чалавека ў космасе ад касмічнай радыяцыі і ўльтрафіялетавага выпраменьвання.

Апошнія навіны