BE RU EN

Расейскія вайскоўцы пачалі манеўры пад Берасцем

  • 6.06.2017, 14:02

Больш за 800 вайскоўцаў і больш за 100 адзінак тэхнікі задзейнічана ў вучэннях.

«У практычных дзеяннях задзейнічана больш за 800 вайскоўцаў і звыш 100 адзінак баявой і спецыяльнай тэхнікі», - паведамілі ў міністэрстве абароны Беларусі.

У рамках вучэння падраздзялення беларускага, расейскага і сербскага войска адпрацуюць пытанні барацьбы з тэрарызмам, піша interfax.by.

«Адна з галоўных мэтаў вучэння - адпрацоўка пытанняў сумесных дзеянняў узброеных сіл Беларусі, Расеі і Сербіі пры выкананні задач у барацьбе з тэрарызмам, а таксама павышэння ўзроўню ўзаемадзеяння падраздзяленняў у складзе штатных і зводных шматнацыянальных падраздзяленняў пры выкананні розных вучэбна-баявых задач», - паінфармавалі ў Мінабароны.

На паведамленне Мінабароны Беларусі, вучэнне пройдзе ў два этапы, актыўная фаза адбудзецца з 12 да 14 чэрвеня.

Апошнія навіны