BE RU EN

У Беларусі пройдуць беларуска-расейска-сербскія вучэнні спецназа

  • 4.06.2017, 10:50

Вучэнне «славянскае братэрства-2017» пройдзе на палігоне «Берасцейскі» і ў Берасцейскім раёне 6-15 чэрвеня.

Супольнае беларуска-расейска-сербскае тактычнае вучэнне «славянскае братэрства-2017» пройдзе на палігоне «Берасцейскі» і адрэзку ракі Мухавец у Берасцейскім раёне 6-15 чэрвеня, паведамілі БелТА ў Мінабароны Беларусі.

У мерапрыемстве возьмуць удзел падраздзяленні 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі, 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных Сіл Расейскай Федэрацыі і Спецыяльнай брыгады Узброеных Сіл Рэспублікі Сербія.

Кіраваць вучэннем будзе камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёр Вадзім Дзенісенка.

Прадугледжаныя два этапы. Вайскоўцам трох краін трэба будзе адпрацаваць пытанні падрыхтоўкі і вядзення спецыяльных дзеянняў супольнымі падраздзяленнямі падчас выканання задач у барацьбе з тэрарызмам. Таксама вайскоўцы азнаёмяцца з гістарычнымі месцамі і культурнымі традыцыямі краіны.

Апошнія навіны