BE RU EN

Фермеры атрымаюць яшчэ да 70 мільёнаў еўраў ад ЕЗ праз эмбарга РФ

  • 30.06.2017, 21:07

З 2014 года вытворцам ужо выдзелена амаль 450 мільёнаў еўраў.

Пацярпелыя ад расейскага прадуктовага эмбарга вытворцы садавіны і далей будуць атрымліваць падтрымку ад ЕЗ. Пра гэта паведамілі ў пятніцу, 30 чэрвеня, прадстаўнікі Еўракамісіі ў Брусэлі. Такім чынам ЕЗ падоўжыў на адзін год, да канца чэрвеня 2018 года, ужо дзеючую праграму. Вытворцы змогуць разлічваць на кампенсацыю сумарна да 70 мільёнаў еўра, піша «Нямецкая хваля».

Грашовымі выплатамі ў Еўразвязе спадзяюцца кампенсаваць страты вытворцаў, якія ўзніклі ў выніку палітычных рознагалоссяў з Расеяй, а таксама стабілізаваць цэны. Раней ЕЗ ужо вылучыў на падтрымку фермераў амаль 450 мільёнаў еўраў. Дзякуючы гэтым грошам звыш 1,5 мільёнаў тон садавіны і агародніны былі бясплатна перададзены дабрачынным арганізацыям, скормлены жывёлам ці ўвогуле не былі сабраныя.

Еўрапейскія вытворцы пазбавіліся часткі рынку збыту пасля таго, як РФ у 2014 годзе прыпыніла імпарт шэрагу прадуктаў харчавання. Такім чынам урад у Маскве адрэагавала на санкцыі, уведзеныя Еўразвязам у адказ на расейскую агрэсію на ўсходзе Украіны. Дзеянне свайго эмбарга расейскія ўлады працягнулі да канца 2018 года.

Апошнія навіны