BE RU EN

Спікер польскага Сейма: Наша бачанне ЕЗ- гэта Еўропа салідарных дзяржаў

  • 29.06.2017, 21:35

Польшча перадала Вугоршчыне старшынство ў Вышаградскай групе.

Сімвалічная перадача кіравання саюзам чатырох дзяржаў прайшла ў Вавельскім замку ў Кракаве.

Спікер польскага Сейма Марэк Кухціньскі перадаў старшыні Нацыянальнага сходу Вугоршчыны Ласла Кёверу стырно праўлення. Іх сімвалізаваў перазвон, паведамляе «Радыё Польшча».

«Хай чысты гук звона спадарожнічае поспехам чарговае старшынство ў Вышаградскай групе. Наша бачанне Еўрапейскага звязу - гэта Еўропа салідарных дзяржаў», - адзначыў Марэк Кухціньскі.

У сваю чаргу Ласла Кёвер адзначыў, што Вугоршчына гатовая даць выразны сігнал, што Вышаградская група спрыяе стабілізацыі ў Еўропе.

«Перад намі няпростыя перамовы, у тым ліку датычныя «брэксіта» і міграцыйнага крызісу», - заявіў кіраўнік Нацыянальнага сходу Вугоршчыны.

ЛАСЛА КЁВЕР (ЗЛЕВА) І МАРЭКА КУХЦІНЬСКІ (У ЦЭНТРЫ).
FOTO: PAP / JACEK BEDNARCZYK

Апошнія навіны