BE RU EN

Лукашэнка звольніў намесніка міністра абароны тылу

  • 29.06.2017, 21:23

Беларускі кіраўнік падпісаў сёння некалькі указаў.

Генерал-маёр Андрэй Бурдыка прызначаны намеснікам міністра абароны тылу - начальнікам тылу Узброеных Сіл Беларусі.

Генерал-маёр Віталь Кірэеў вызвалены ад гэтай пасады і звольнены з вайсковай службы ў запас праз узрост з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення. Адпаведныя ўказы 29 чэрвеня падпісаў Лукашэнка, паведамляе прэс-служба дыктатара.

На падставе яшчэ аднаго ўказа палкоўнік Аляксандр Панфёраў прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення планавання і каардынацыі тылавога забеспячэння - першым намеснікам начальніка тылу Узброеных Сіл. Раней гэтую пасаду займаў Андрэй Бурдыка.

Апошнія навіны