BE RU EN

Кожнаму дзясятаму расейцу не стае грошай нават на прадукты

  • 29.06.2017, 20:57

Спажывецкія магчымасці расейцаў працягваюць зніжацца.

Спажывецкія магчымасці расейцаў пасля пікавых значэнняў, фіксаваліся ў 2014 годзе, рэзка знізіліся і пакуль не могуць выйсці на ранейшы ўзровень, паведамляе interfax.ru са спасылкай на вынікі сацдаследаванняў ВЦИОМ.

«Больш за 80% расейцаў уважаюць беднымі тых, каму ледзь стае сродкаў на ежу ці адзенне. Гэтая група бедных у траўні 2017 года склала 39% (сярод людзей пенсійнага ўзросту - 54%, сярод жыхароў сельскай мясцовасці - 46%): у тым ліку 10% рэспандэнтаў адзначылі, што для іх цяжкая нават купля прадуктаў, 29% - што ім ледзь стае грошай на адзенне», - распавялі сацыёлагі.

Паводле іх звестак, за аналагічныя перыяды апошніх гадоў вышэй гэтая сумарная доля была толькі ў траўні 2009 года (41%), а мінімум быў зафіксаваны ў траўні 2014 года (19%).

На ўзроўні мінімальных значэнняў, у параўнанні са звесткамі травеньскіх апытанняў мінулых гадоў, знаходзіцца і доля рэспандэнтаў, для якіх набыццё прадуктаў ці адзення не складае праблемы, але цяжкая купля буйной бытавой тэхнікі і мэблі (41% цяпер, год таму - 40%).

Дазволіць сабе большае сёння могуць, з іх слоў, 17% расейцаў, паказала апытанне, праведзенае 25-29 траўня сярод 1600 чалавек у 130 населеных пунктах у 46 рэгіёнах РФ.

Апошнія навіны