BE RU EN

Рада ЕЗ ухваліла Пагадненне аб асацыяцыі з Украінай

  • 29.06.2017, 19:31

Міністры замежных спраў краін Еўразвязу павінны зацвердзіць дакумент 11 ліпеня.

Сталыя прадстаўнікі 28 краін Еўразвязу адобрылі Пагадненне аб асацыяцыі з Украінай, паведамляе «Радыё Свабода».

Міністры замежных спраў краін ЕЗ павінны зацвердзіць дакумент 11 ліпеня. Пагадненне набудзе моц 1 верасня.

Доўгі час адзінай краінай, якая не давала адабрэння на ўваходжанне ў дзеянне Пагаднення з Украінай, былі Нідэрланды. Будучыня дакумента заставалася незразумелай пасля таго, як 61 адсотак удзельнікаў рэферэндуму ў красавіку 2016 выказаўся супраць Дамовы з Украінай. Пры гэтым рэферэндум насіў кансультатыўны характар. Пасля гэтага Брусэль паабяцаў, што Пагадненне не стане падставай для прыняцця Украіны ў ЕЗ або для ваеннай дапамогі Кіеву. Тады парламент Нідэрландаў ратыфікаваў пагадненне.

Апошнія навіны