BE RU EN

Лукашэнка паляцеў у Маскву

  • 29.06.2017, 17:52

Дыктатар накіраваўся на сустрэчу з Пуціным.

У расейскай сталіцы ў Лукашэнкі запланаваная шырокая праграма, паведаміў тэлеканал СТВ.

У гэтыя дні дыктатар возьме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета «саюзнай дзяржавы». Чакаецца таксама сустрэча Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным, на якой кіраўнікі абмяркуюць «пытанні ўзаемадзеяння ў інтэграцыйных фарматах і абмяняюцца думкамі аб міжнародным парадку дня».

Запланаваны таксама ўдзел Пуціна і Лукашэнкі ў пленарным пасяджэнні Форуму рэгіёнаў.

Апошнія навіны